Сустрэча Папы і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы пачнецца, як плануецца, каля 22:00 паводле мінскага часу ў аэрапорце Гаваны. Чакаецца, што сустрэча за зачыненымі дзвярыма прадоўжыцца каля трох гадзін.

Па выніках сустрэчы Папа Францішак і патрыярх Кірыл падпішуць сумесную дэкларацыю. Дэкларацыя ўжо ўзгодненая, аднак яе тэкст не раскрываецца.

Крыніцы кажуць, што супольная заява Папы і патрыярха будзе палітычнай па сваім характары, а не тэалагічнай. Прадстаўнікі кіраўніцтва РПЦ, у сваю чаргу, заявілі, што сустрэча будзе прысвечана палітычным і сацыяльным пытанням — пытанні багаслоўя і царкоўнай дагматыкі падымацца не будуць.

Мяркуецца, паведаміла крыніца ў Ватыкане, што галоўнай тэмай гутаркі Папы і патрыярха стане генацыд хрысціян на Блізкім Усходзе. Менавіта гэтая праблема прымусіла іх сустрэцца менавіта цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0