Грамадства77

На аршанскім ПУП «Элект» інваліды па зроку шляхам забастоўкі дабіліся выплаты сабе мінімальнага заробку

Чытачы «Нашай Нівы» з Оршы папрасілі напісаць пра сітуацыю на аршанскім прадпрыемстве «Элект», якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. 51% работнікаў там — інваліды. 

«Учора [у сераду 10 лютага] была забастоўка. Задняй датай змянілі нормы, і аказалася, што ўсе інваліды на прадпрыемстве не выканалі нормы на месяц. І з улікам гэтага выдалі разліковыя па 900 000 [каля 41 даляра за месяц работы], а некаторым і яшчэ менш.

Потым ініцыявалі сход, на якім сказалі, што могуць даслаць нармавальніка, але гэта нічога не зменіць і нормы будуць такія, якія патрэбныя ім. У выніку цэх спыніў працу на 4 гадзіны. Быў напісаны калектыўны зварот у камітэт па працы. Тады дырэктар кудысьці раптам знік, а праз гадзіну выдалі новыя разлікоўкі з усталяваным дзяржавай мінімальным заробкам (бо працоўны дзень у інвалідаў не 8, а 7 гадзін — і мінімальная зарплата памяншаецца адпаведна). Пасля гэтага цэх запрацаваў», — напісалі нам чытачы.

Яны таксама даслалі нам аўдыёзапіс сходу, які пацвярджае іх словы.

«Што гэта за норма, якую не выконвае паўцэха? — абуралася на сходзе адна з работніц. — Прадпрыемства інваліднае, людзі працуюць з абмежаванымі магчымасцямі. Што гэта за норма, што, адпрацаваўшы 20 гадоў на прадпрыемстве, я не магу выканаць? Пакажыце мне чалавека, які зробіць 950 вілак? Мо я нешта няправільна раблю, я пагляджу як ён робіць. Дзе гэта норма, дзе гэты загад? Нам ніхто не паказаў дакументаў».

Прадпрыемства вырабляе электратавары. Гэта работа па сілах інвалідам.

Калі мы купляем электратавары, мы можам выбраць разеткі, вілкі, выключальнікі беларускай вытворчасці. Такім чынам мы падтрымаем інвалідаў па зроку.

«Хопіць, таварышы, давайце хоць адзін раз пастаім за сябе так, каб яны рот закрылі і зрабілі сваю справу так, як нам гэта трэба! Проста гэта бандыты! З такім заробкам, як яны ўвогуле могуць тут штосьці патрабаваць? Я ніколі не атрымліваў такі маленькі заробак!» — заклікаў адзін з рабочых.

З гэтага і пачаўся страйк.

Каб разабрацца ў сітуацыі, мы патэлефанавалі ў адміністрацыю прадпрыемства. Дырэктар філіяла Раман Пятровіч Чыжык факт працоўнага канфлікту адмаўляе.

«Штомесяц мы праводзім планавы сход у цэху. І ўчора атрымалася тэхнічная памылка пры разліку. У нас ёсць норма аплаты працы. Цяпер усё на камп'ютарах, і вось здарылася памылка пры разліку. Пытанне гэтае падымалася, і яго мы вырашылі».

У галаўным прадпрыемстве ў Віцебску пра збой ведалі. У дырэкцыі патлумачылі, што на сходзе ўзнікла пытанне наконт заробкаў і яно вырашылася на карысць работнікаў прадпрыемства.

Работнікі ж з Оршы просяць арганізаваць справу так, каб хоць мінімальны заробак яны маглі зарабіць.

«У нас людзі атрымалі 900 тысяч! Я за кватэру заплачу і на што я буду жыць?» — справядліва кажа адна з жанчын.

Работнікі папрасілі «Нашу Ніву» расказаць пра гэтую сітуацыю, каб яна больш ніколі не паўтарылася, інакш самым неабароненым людзям прыйдзецца галадаць.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць