Краіны Еўрапейскага Саюза вырашылі скасаваць візавыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў.
Пра гэта «Наша Ніва» даведалася з крыніц у Брусэлі. Афіцыйнае абвяшчэнне зняцця санкцый мае адбыцца ў панядзелак 15 лютага.
Як стала вядома, захаваецца толькі эмбарга на продаж зброі, а таксама візавыя абмежаванні супраць чатырох асоб, якія падазраюцца ў датычнасці да выкрадання дзеячаў апазіцыі.
Зняцце санкцый звязваюць з жаданнем ЕС аддзячыць лукашэнкаўцам за іх ролю у мірным працэсе па Украіне.
Санкцыі супраць лукашэнкаўцаў афіцыйна не дзейнічаюць з кастрычніка 2015 года. Тады краіны Еўрасаюза пастанавілі замарозіць санкцыі на 4 месяцы і прыняць канчатковую пастанову ў лютым 2016, пасля ацэнкі прагрэсу ў сферы забеспячэння дэмакратыі і правоў чалавека.
Для падаўжэння санкцый трэба згода ўсіх краін ЕС. Калі супраць выступае хаця б адна краіна, санкцый не падаўжаюцца.
Каментары