Камітэт па этыцы ФІФА на 12 гадоў забараніў былому генеральнаму сакратару арганізацыі Жэрому Вальке займацца любой дзейнасцю, звязанай з футболам.

Яго абвінавацілі ў нелегальным продажы квіткоў на чэмпіянат свету па футболе ў Бразіліі.

Падчас расследавання выявіліся таксама і іншыя магчымыя выпадкі злоўжыванняў, у тым ліку махлярства з выплатай камандзіровачных.

55-гадовага Вальке таксама аштрафавалі на 100 тысяч швейцарскіх франкаў (каля 102 тысяч даляраў).

У верасня 2015 года Вальке ўжо быў часова адхілены ад футбольнай дзейнасці на 90 дзён, 6 студзеня 2016 года гэты тэрмін быў працягнуты яшчэ на 45 дзён.

У пачатку студзеня 2016 года следчы аддзел камітэта па этыцы ФІФА рэкамендаваў адхіліць Вальке ад працы ў галіне футбола тэрмінам на дзевяць гадоў, а праз тыдзень ён быў звольнены з пасады генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?