У панядзелак стала вядома, што крымінальны суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка, паведаміла «НН» адвакатка Вера Страмкоўская. Працэс пачнецца ў Маскоўскім судзе сталіцы а 12 гадзіне, судзьдзём будзе Ўладзімер Аўдзеенка.

Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка, калі ён прыйшоў на допыт да сьледчага Дзьмітрыя Разанкі. Супраць Парсюкевіча 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня, па тым самым артыкуле судзяць і Андрэя Кіма. Абвінавачваньне зводзіцца да таго, што падчас адбыцьця 15‑сутачнага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч зьбіў намесьніка дзяжурнага Аляксандра Длупа. Сам прадпрымальнік кажа, што зьбівалі акурат яго.

10 красавіка Вера Страмкоўская наведвала Сяргея Парсюкевіча ў СІЗА. Паводле яе словаў, з прыходам цяпла ў падабароннага абвастрылася астма. «Сяргею вельмі цяжка дыхаецца, у камэры знаходзіцца 13 чалавек на 10 спальных месцаў, што таксама не надае здароўя», — зазначае В.Страмкоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?