У матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі» на «Мінск-Арэне» саступілі рыжскаму ВЭФу з лікам 74:75 (20:20, 24:19, 7:16, 23:20).

У 17 гульнях у «Цмокаў» — 6 перамогаў і 11 паразаў і 10-е месца ў табліцы.

У турніры Адзіная ліга ВТБ удзельнічаюць 16 камандаў, што гуляюць паміж сабой у два колы. У плэй-оф выходзяць 8 камандаў.

21 лютага мінчукі гуляюць у гасцях з «Красным Акцябром», 28-га — з «Німбуркам». 5 сакавіка ў Мінску матч з «Астаной».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0