У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 1 мая святочнага мерапрыемства. Пра гэта БелаПАН паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Алена Скрыган.

Паводле яе слоў, заяўка, якая была перададзена ў Мінгарвыканкам 11 красавіка, падпісана лідэрам ПКБ Сяргеем Калякіным. Арганізатары мерапрыемства плануюць правесці мітынг у сталічным парку імя 50‑годдзя Кастрычніка. Там жа адбудзецца прэзентацыя газеты «Товарищ» і культурна‑забаўляльныя мерапрыемствы.

«Мы не падавалі заяўку на правядзенне шэсця, бо разумелі, што яго дазволяць правесці толькі да плошчы Бангалор. Акрамя таго, мы маем вопыт правядзення мерапрыемстваў у парку імя 50‑годдзя Кастрычніка. Менавіта таму і спыніліся на гэтым фармаце правядзення святочнага мерапрыемства», — паведаміла А.Скрыган.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0