Пра тое, што спявачка Ірына Алеграва вырашыла развітацца з асабняком ў падмаскоўным пасёлку «Савецкі пісьменнік», стала вядома яшчэ ў 2014-м. Артыстка ўклала шмат грошай і сіл, каб пабудаваць «палац імператрыцы». Але цяпер для яе адной дом занадта вялікі. І падатак — таксама.

Першапачатковая цана дома была 483 млн расійскіх рублёў - 12 мільёнаў даляраў. Пасля падзення расійскага рубля цана ў валюце засталася ўсё той жа, а ў расійскіх вырасла амаль да мільярда.

На рыэлтарскім сайце country.realtor.ru выкладзеныя фота дома.

Папраўкі маскоўскага ўрада ў законапраект аб спагнанні падатку на нерухомасць не з кадастравай, а з рынкавай цаны жылля прымусілі многіх уладальнікаў элітнай нерухомасці моцна задумацца. За апартаменты і асабнякі з другой паловы 2016 года прыйдзецца плаціць 2% ад рынкавай цаны аб'екта. У выпадку Алегравой - гэта амаль 10 мільёнаў расійскіх рублёў у год.

Дом спявачкі знаходзіцца ў пасёлку «Савецкі пісьменнік», у 15 км ад МКАД. Дом - гэта 2 тысячы квадратных метраў. Яшчэ на 50 сотках артыстка пабудавала некалькі дамоў для гасцей і прыслугі.

Рыэлтары так апісваюць дом: «На першым паверсе хол, гардэробны пакой, кухня, сталовая, камінная зала, гасцёўня з выхадам на летнюю веранду, кабінет, ванны пакой, спальня для гасцей, ванны пакой, спальня з ваннай і гардэробнымі пакоямі, SPA-зона, басейн, лазня, пакой адпачынку, гаспадарчы блок, пральня, памяшканні тэхнічнага і бытавога прызначэння».

Другіі паверх: кухня-сталовая, кабінет, спальня з ваннай і гардэробнымі пакоямі, дзве дзіцячыя спальні з ваннымі пакоямі, гардэробная, хатняя кіназала, кабінет».

 Усю мэблю з цёмнага дрэва Ірына асабіста заказвала ў Італіі. Абстаноўка - цалкам яе дызайнерскі праект. Па суседстве жывуць хакеіст Сяргей Макараў, бард Алег Міцяеў, актрыса Наталля Селязнёва, пісьменнік Генрых Баравік. На думку рыэлтара, які займаецца продажам дома Алегравой, цана адпавядае якасці.

Сама Алеграва аддае перавагу праводзіць вольны ад гастроляў час у Італіі, дзе купіла дом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?