Пра гэта 13 лютага ў ходзе дэбатаў падчас канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, звяртаючыся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і каментуючы заяву кіраўніка ўрада РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб «грамадзянскай вайне ва Украіне».

«Гэта не грамадзянская вайна, спадар Пуцін, гэта - ваша агрэсія. Гэта не грамадзянская вайна ў Крыме, гэта вашы салдаты, якія акупавалі маю краіну. І гэта не грамадзянская вайна ў Сірыі - гэта ваша бамбардзіроўкі мірнага насельніцтва ў Сірыі», - заявіў Парашэнка.

Ён дадаў, што гэта з'яўляецца «дэманстрацыяй таго, што мы з РФ жывем быццам у розных, паралельных рэальнасцях, сусветах».

Парашэнка падкрэсліў, што год таму былі заключаныя Мінскія пагаднення, згодна з якімі Украіна павінна ўсталяваць кантроль над сваёй мяжой, якая дагэтуль часткова непадкантрольная праз прарасійскіх баевікоў.

«Расія з'яўляецца пагрозай для гэтых межаў штодня. Расійская амуніцыя, зброя заходзіць ва Украіну штодня. Па-другое - неабходна вывесці ўсе замежныя войскі з нашай тэрыторыі», - заявіў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што Украіна мае доказы іх прысутнасці — «і гэта не куча расійскіх пашпартоў, якія я дэманстраваў».

«Гэта не проста шмат пасведчанняў, гэта і спадарожнікавыя фатаграфіі, разведка, сведкі», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Таксама Парашэнка падкрэсліў, што эканамічныя санкцыі супраць РФ павінны працягвацца да таго часу, пакуль Расія не забяспечыць кантроль Кіева над ўкраіна-расійскай мяжой на Данбасе, піша Еўрапейская праўда.

«І пакуль не будзе кантролю над гэтай мяжой, санкцыі супраць РФ павінны захоўвацца», — заклікаў Парашэнка.

Ён выказаўся, што ў цяперашні час РФ выкарыстоўвае ўсе меры, каб разбурыць адзінства ў ЕС па пытанні санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?