Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі сірыйскае ўрэгуляванне і сітуацыю ў Украіне, паведамляе прэс-служба Крамля.

Як распавялі ў прэс-службе Крамля, у ходзе размовы Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што кіеўскія ўлады распачнуць практычныя крокі па больш хуткаму выкананню сваіх абавязацельстваў — уключаючы наладжванне дыялогу з Данбасам і правядзенне канстытуцыйнай рэформы.

Таксама прэзідэнты абмеркавалі магчымасць стварэння «адзінага антытэрарыстычнага фронту» ў Сірыі і неабходнасць наладжвання рабочых кантактаў паміж міністэрствамі абароны Расіі і ЗША.

«Было вырашана актывізаваць супрацоўніцтва па лініі дыпламатычных ведамстваў і іншых структур у мэтах рэалізацыі прынятай ў Мюнхене заявы Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі», — сказалі ў Крамлі.

Па выніках пасяджэння Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі ў Мюнхене, якое адбылося 11—12 лютага, былі пацверджаныя палажэнні рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 2254 пра неабходнасць спынення агню і запуску палітычнага працэсу ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0