На канцэрце гурта «J:морс» у адным з мінскіх клубаў напярэдадні Дня ўсіх закаханых, 13 лютага, адзін з гледачоў падняўся на сцэну і зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, яна адказала згодай.

«J:морс» прэзентавалі свой першы за апошнія пяць гадоў альбом «Паветра». Перад выступам адбылася дэгустацыя фірмовага морса, таксама прысвечанага выхаду новага зборніка і які атрымаў назву «J: морс — Паветра».

Раней выканаўцы частавалі сваіх фанатаў класічным морсам, але рэцэпт прэзентаванага на канцэрце напою быў распрацаваны спецыяльна да канцэрта.

Новы альбом гурта «Паветра» ўключае ў сябе 11 кампазіцый, на 4 з іх музыкі ўжо знялі відэа-кліпы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?