Ануфры Рамановіч, Фота poranny.pl |
Сярод довадаў у гэтай справе быў ліст лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, у якім сцвярджаецца што Рамановіч з’яўляецца яго паплечнікам і даўно супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Тым самым застаўся незадаволеным запыт Беларусі аб экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча, якога на радзіме абвінавачваюць у крымінальным злачынстве — нявыплаце падаткаў. Рашэннем суда Рамановіч таксама вызвалены з арышту, у якім быў больш за месяц.
Ануфрый Рамановіч быў затрыманы напачатку сакавіка ў Беластоку на падставе арыштнага ордэру з Беларусі. Перад выездам з Беларусі ён быў прадпрымальнікам і дапамагаў Фонду імя Лява Сапегі ў Віцебску. На ягоным заводзе працаваў палітвязень Павал Севярынец.
Праблемы ў прадпрымальніка пачаліся ў 2000 годзе, калі вырашыў ён балатавацца на парламенцкіх выбарах. З таго часу пачаліся ператрусы ў ягонай кватэры, а фірма пастаянна кантралявалася‑правярался.