Новы прэйскурант на дыягнастычных станцыях УП «Белтэхагляд» плануецца ўвесці ў канцы лютага 2016 года, паведамілі на прадпрыемстве.

У сярэднім, кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічаны на 18%. Меркавана, кошт тэхагляду легкавога аўтамабіля складзе 190 тыс. рублёў (цяпер — 160 тысяч). Пакуль новыя тарыфы на ўзгадненні ў Мінтрансе. Чакаецца, што на наступным тыдні яны будуць апублікаваныя на сайце УП «Белтэхагляд».

Павышэнне тарыфаў на тэхагляд не закране станцый, якія не належаць УП «Белтэхагляд», і ніяк не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны.

Тарыфы павышаны з-за інфляцыі, павелічэння кошту абавязковых плацяжоў і энергарэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?