Шаноўнае спадарства!
17 красавіка 2008 года ў сядзібе Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” (пр. Машэрава, 8) праводзіцца “круглы стол” “Свабоднае веравызнанне: закон, адукацыя, талерантнасць”.
Прапануюцца для абмеркавання наступныя тэмы: “Рэлігія і заканадаўства аб адукацыі”, “Рэлігія, сям’я, школа”, “Адукацыйная сістэма і талерантнасць”, “Свабода асобы і рэлігія”.
Пачатак пасяджэння а 14.00.
Для пытанняў і ўдакладненняў e-mail: [email protected] (Валянціна Трыгубовіч).