прысьвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн «Казачны сьвет Астрыд Ліндгрэн».

У рамках фэстывалю маленькія гледачы атрымаюць магчымасьць паглядзець тры дзіцячыя фільмы па матывах твораў Астрыд Ліндгрэн. Ангельскія субтытры і беларускі пераклад.

Паказы пройдуць з 12 па 14 красавіка ў Менску, к-тр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасьці, 13) і з 16 па 18 красавіка ў Гомелі, к-тр імя Калініна (вул. Камунараў, 4).

“Кале Блюмквіст і Размус”. Фільм расказвае гісторыю дзяцей з маленькай швэдзкай вёсачцы. Яны падзелены на дзьве варожыя групы, белыя і чырвоныя ружы, і змагаюцца за камень, які, здаецца, ня мае ніякай каштоўнасьці. Але бесклапотнае лета раптам напаўняецца праблемамі: бандыты захапіла прафэсара і яго пяцігадовага сына Размуса і патрабуюць формулу аднаго з вынаходніцтваў прафэсара. Час для Кале Блюмквіста ізноў стаць дэтэктывам.

“Ты здурнела, Мадзікен?”. Мадзікен — сямігадовая дзяўчынка. Яна жыве з мамай, татам, малодшай сястрычкай Лісабэт, пудзелем Сасо, кацяняткам Гусан і сяброўкай Альвай у вялікім чырвоным доме ля ракі ў маленькім швэдзкім гарадку. Дзеяньне адбываецца ў 1915 годзе. У Мадзікен узьнікае шмат дзіўных ідэяў, праўда, яна ніколі іх не ажыцьцяўляе — да аднаго цудоўнага моманту.,

“Ронья, дачка разбойніка”. У тую ноч, калі нарадзілася Ронья, над гарамі бушавала навальніца. Але Мат быў настолькі рады нараджэньню дачкі, што не заўважаў непагоды. Яго род будзе працягвацца, а жыцьцё Боркі абарвецца. Борка — галоўны вораг, а бацька і дзядуля Боркі былі галоўнымі ворагамі бацькі і дзядулі Мата. Але ў тую ноч, калі нарадзілася Ронья, жонка Боркі нарадзіла сына. Ронья вучыцца скакаць і таньчыць ды крычаць разам з іншымі разбойнікамі, але яна адчувае сябе адзінокай у лясах Мата. Аднойчы яна сустракае Бірка. У хуткім часе паміж дзьвюма варожым групоўкамі разгараецца велізарны канфлікт, у цэнтры якога і знаходзяцца Ронья і Бірк. Яны мусяць сустракацца таемна ў самай гушчэчы лесу. Прыгоды пачынаюцца…

Гомель

16 красавіка — “Ты здурнела, Мадзікен?”

17 красавіка — “Ронья, дачка разбойніка”

18 красавіка — “Кале Блюмквіст і Размус”

Пачатак сэансаў а 14-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0