У міліцыю 13 лютага давялося звярнуцца 58-гадоваму жыхару Вілейкі. Каля 8:00 на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Чырвонаармейскай у яго нехта скраў бензапілу і дрыль.

Мужчына адышоў ад прыпынку да перакрыжавання, паглядзець, ці ідзе аўтобус. А дзве сумкі пакінуў на прыпынку. Гэтым нехта і скарыстаўся: за лічаныя хвіліны ўнёс сумкі, што засталіся без нагляду, расказаў падрабязнасці старшы следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксей Ясюкевіч.

Злодзей прычыніў мужчыну шкоду на суму больш за пяць мільёнаў рублёў.

Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу.

Калі хто валодае інфармацыяй па гэтым здарэнні, просяць патэлефанаваць па нумары 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?