Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч мяркуе, што СССР дарма выводзіў войска з Афганістана. Пра гэта ён заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1».

«За час пасля Афгана ўся планета пакрылася метастазамі тэрарызма, а ў рэгіёне ідзе вайна. Гэта таму што мы тады войскі ўвялі ці таму што войскі вывелі?» — запытаўся ў яго вядучы.

«Я думаю, напэўна, дарма мы вывелі… Упершыню мы сутыкнуліся з пытаннем тэрарызма менавіта ў Афганістане. А цяпер мы бачым, што робіцца ў свеце», — выказаўся Гайдукевіч.

Перад тым ён заявіў, што ўвод войскаў не быў памылкай. «Адзінае, што не было даведзена да лагічнага канца», — перакананы ён. «У той час амерыканцы таксама хацелі ўвайсці ў Афганістан, каб назіраць за нашым… за савецкай Сібірру», — патлумачыў Гайдукевіч.

Нагадаем, за час афганскай вайны ў баявых дзеяннях прынялі ўдзел больш за 32 тысячы беларусаў. З іх 711 чалавек загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?