У выніку расійскіх авіяўдараў па аб'ектах у сірыйскім горадзе Азаз непадалёк мяжы з Турцыяй загінулі 14 мірных жыхароў, паведамляе Euronews са спасылкай на неназванага турэцкага чыноўніка.

Па дадзеных Reuters, было нанесена пяць ракетных удараў, у тым ліку ўдары прыйшліся па школе і бальніцы.

Раней 15 лютага арганізацыя «Дактары без межаў» распавяла пра авіяўдары па бальніцы ў правінцыі Ідліб. Сем чалавек загінулі, не менш за восем супрацоўнікаў бальніцы прапалі без вестак. У арганізацыі не распавялі, хто нясе адказнасць за ўдар, аднак з неафіцыйных крыніцаў паведамлялася аб магчымай датычнасьці да гэтага расійскіх ВПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?