Міністэрства юстыцыі Польшчы распрацавала законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за прыпісванне краіне ўдзелу ў злачынствах нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны.

Законапраект стаў своеасаблівым адказам на частае выкарыстанне ў замежных СМІ фармулёўкі «польскія лагеры смерці», калі гаворка ідзе пра нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры, якія размяшчаліся на тэрыторыі Польшчы.

Калі гэты закон будзе прыняты, тым, хто парушыць яго, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Кіруючая партыя «Закон і справядлівасць» прапаноўвала прызнаць выкарыстанне словазлучэння «польскі канцлагер» злачынствам яшчэ тры гады таму, калі знаходзілася ў апазіцыі. У 2013 годзе прадстаўлены партыяй законапраект быў адхілены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?