Рэп-выканаўца Vinsent, чый трэк «Менск-Парыж» удзельнічаў у гіт-парадзе на «Тузіне», распачаў запіс свайго першага паўнавартаснага альбому.
Гэта рэп-лірыка — і любоўная, і патрыятычная, а таксама часам сацыяльная пародыя. Усе тэксты напісаныя самым сьпеваком.
Тыя, што вядомыя слухачам дзякуючы «Тузіну гітоў» і выкладзеныя на афіцыйным сайце рэпэра vinsent.org туды не патрапяць. Дзьве з новых песень («Бог. Радзіма. Воля» і «Восеньскі вальс») упершыню можна было пачуць на ягоным выступе ў R-club 25 Сакавіка.