Чацьвёра беларусаў, якія ўваходзяць у незарэгістраваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Свабода), ад сёньня пачалі галадоўку салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую баевікі ў Данбасе ўзялі ў палон і перадалі ў Расею.

Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Сяргей Скрабец:

«Акрамя мяне, гэта Валер Быкаў, Андрэй Астрэйка і мой малодшы брат Аляксандар. Вырашылі, што кожны зможа галадаць да канца лютага.

Праз гэтую акцыю мы хочам паказаць сваю падтрымку народу Ўкраіны, які мужна змагаецца з расейскай агрэсіяй».

«Свабоду Надзеі Саўчанцы — мы галадаем» — так называецца агульнаэўрапейская акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай, якая больш за 40 дзён галадае ў расейскай турме, чакаючы прысуду.

Ініцыявала акцыю група дэпутатаў з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?