Уся краіна абмяркоўвае рост камуналкі. Ад пачатку студзеня многія тарыфы істотна выраслі, і беларусы атрымалі нашмат большыя рахункі, чым прывыклі. Да таго ж студзень быў даволі марозным, а значыцца, плата за ацяпленне атрымалася найвялікшай.

Тарыфы выраслі для ўсіх — і багатых, і бедных.

Дарагі газ у Лідзіі Ярмошынай

Днямі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына (уласніца цаглянага дома плошчай 270 м2 у Драздах), атрымала квітанцыю аб аплаце вады, каналізацыі і вывазе смецця на 119 400 рублёў.

Дадатковыя 210 тысяч яна штомесяц плаціць за ахову дома.

Найбольшыя плацяжы выстаўляюцца за спажытыя газ і электрычнасць.

Ярмошына ў апошнія месяцы надоўга выязджала на адпачынак за мяжу — у Італію і Францыю. Тым не менш, дом без ацяплення не пакінеш — у мінулым месяцы Ярмошынай налічана за газ ажно 635 тысяч.

Квартплата Шчоткінай вырасла на 59%

Марыяна Шчоткіна — міністр працы і сацыяльнай абароны.

Шчоткіна дабудоўвае сабе катэдж у «Драздах-2»…

…а пакуль жыве ў прасторнай трохпакаёўцы ў сталічным спальным раёне Кунцаўшчына.

За снежань 2015 года, калі яшчэ дзейнічалі «старыя» тарыфы, Шчоткіна мусіла заплаціць за камуналку 420 400 рублёў.

У студзені 2016 года лічба істотна вырасла — да 667 800 рублёў. Такім чынам, яе персанальны рост квартплаты склаў 59%.

Дадаткова Шчоткіна сплачвае 70 тысяч рублёў за ахову кватэры.

Калі дадаць аплату за электрычнасць і стацыянарны тэлефон, агульны памер камуналкі міністра працы і сацыльнай абароны дарасце да 900 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?