15 сакавіка 2008 г. у Беларусі стартавала грамадзкая ініцыятыва “Беларуская дыктоўка”. Родная мова – гэта падмурак, на якім будуецца нацыя, яе культура, яе жыцьцё. Кожная мова – унікальная цывілізацыйная з’ява, вартая жацьцьця, разьвіцьця, захаваньня. Менавіта такія працэсы адбываюцца у эўрапейскай культурнай прасторы.

На жаль, беларуская рэчаіснасьць выпадае з агульнаэўрапейскіх культурных і цывілізацыйных працэсаў. Захаваньне помнікаў гісторыі і культуры, якіх Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі страціла тысячы і тысячы, адбываецца на бульдозэрным узроўні, выклюана з ужытку, растаптана родная нашая мова, робяцца спробы ў чарговы раз карэктаваць у зручны для правадыроў бок нашую пакутную гісторыю.

18 красавіка – гэта знакавы дзень, бо ўжо які год па ініцыятыве ЮНЭСКА сьвяткуецца ён, як Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясьцін. Менавіта ў гэты дзень Рэспубліканская рада Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае сваех сяброў і прыхільнікаў на беларускую дыктоўку, якая адбудзецца ў самым сэрцы Гістарычнага цэнтру нашай сталіцы – у Верхнім горадзе.

Пачатак дыктоўкі а 18-й гадзіне 18 красавіка 2008 г. у сквэры каля Менскай ратушы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0