Грамадства11

Удзельнікі акцыі АГП супраць міліцэйскага гвалту атрымалі штрафы ад 4 да 10 млн рублёў

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і актывіста партыі Мікалая Казлова суд Ленінскага раёна Мінска 16 лютага аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў), актывістку АГП Вольгу Маёраву — на 20 базавых велічынь (4,2 млн. рублёў).

На пасяджэнні разглядаліся адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у пікеце супраць міліцэйскага гвалту каля будынку Вярхоўнага суда 30 студзеня.

«Рашэнне прагназаванае. Я ў пачатку пасяджэння выказаў недавер суддзі і сказаў, што рашэнне суда ўжо падрыхтаванае і мне дадуць штраф 50 базавых», — паведаміў Лябедзька.

Паводле яго слоў, актывісты партыі, хутчэй за ўсё, будуць абскарджваць рашэнне, каб затым дайсці са скаргамі да Камітэта ААН па правах чалавека.

30 студзеня ля будынка Вярхоўнага суда прайшла ініцыяваная Лябедзькам акцыя салідарнасці са збітымі АМАП у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы грамадскімі актывістамі Максімам Шыцікам і Паўлам Сяргеем і карэспандэнтам партала tut.by Паўлам Дабравольскім, а таксама супраць насілля ў дачыненні да грамадзян з боку супрацоўнікаў міліцыі. У акцыі ўдзельнічалі прыблізна 15 чалавек.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі5

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі5

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць