Увядзенне санкцый у дачыненні да членаў Цэнтральнай камісіі, кіраўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій было вялікай памылкай Еўрасаюза, лічыць сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Да скасавання санкцый мы ставімся станоўча. Гэта была пляма ганьбы, якую яны змылі», — заявіў ён журналістам 16 лютага ў Мінску.

Лазавік лічыць, што для ўвядзення санкцый не было ніякіх юрыдычных падстаў. «Калі вы памятаеце, то па выніках выбараў 2010 года ў справаздачы АБСЕ з'явілася нават фраза, што галасаванне прайшло добра. І раптам пасля гэтага адбываецца штурм Дома ўрада, арганізаваны нейкімі пагромшчыкамі. А вінаватымі аказаліся члены Цэнтрвыбаркама і арганізатары выбараў, на іх былі накладзеныя санкцыі», — сказаў сакратар ЦВК.

«Тое, што санкцыі былі скасаваныя, — гэта перамога справядлівасці», — падкрэсліў Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?