Руслана

Заплянаваны на 17 красавіка ў менскім Палацы рэспублікі вялікі канцэрт украінскай сьпявачкі Русланы — пераможцы Эўрабачаньня‑2005 — не адбудзецца. У білетных касах Эўрарадыё паведамілі пра адмену канцэрту зь невядомай прычыны.

Як распавёў Эўрарадыё Юрый Мельнік, дырэктар па міжнародных камунікацыях Русланы, адмена канцэрту зьвязана выключна са шчыльным гастрольным графікам сьпявачкі:

«У сувязі зь цяжкім графікам Русланы мы вымушаны былі адмяніць канцэрт. Тым ня менш, мы абавязкова зьбіраемся ў Беларусь з прэм’ерай новага шоў Русланы. Можна сказаць, што канцэрт перанесены, толькі ня ведаем, на калі канкрэтна…».

Па словах Юрыя Мельніка, арганізатары канцэрту ў Менску аднесьліся да адмены выступу з разуменьнем:

«Яны пачалі прапаноўваць вызначыцца з іншай датай і ўсё‑такі зрабіць канцэрт у Менску».

Дарэчы, нядаўна ўбачыў сьвет новы альбом Русланы «Амазонкі». У плянах сьпявачкі — прэзэнтацыя альбому й шоў «Амазонкі» у розных краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі.

Паводле: «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Фота — ruslana.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0