Следчы камітэт высвятляе абставіны забойства 22-гадовага жыхара вёскі Пінкавічы Пінскага раёна.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела маладога чалавека з колата-рэзаным раненнем у вобласці грудной клеткі знайшлі ў аўтамабілі ў Пінску 15 лютага ў 4.30 выпадковыя прахожыя.

Побач з загінулым знаходзіўся яго 20-гадовы аднавясковец, у якога была пашкоджаная тазасцегнавая артэрыя. Супрацоўнікі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, даставілі пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.

Пінскім міжраённым аддзелам СК па гэтым факце распачатая справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) і ч. 1 арт. 14 да п. 1 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства двух асоб).

Паводле папярэдняй версіі, ноччу 15 лютага ў адным з бараў Пінска здарыўся канфлікт з удзелам гэтых маладых людзей. Пасля гэтага яны для высвятлення адносін накіраваліся ў двары дамоў у спальным мікрараёне горада.

На месцы здарэння працавалі следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, выкарыстоўвалася перасоўная крыміналістычная лабараторыя СК.

Падазраваны ва ўчыненні забойства затрыманы. Звесткі аб ім пакуль не выдаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?