Журналіст «Нашай Нівы» сустрэў старшыню праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалая Чаргінца, які адначасова ўзначальвае і г.зв. «Раду маральнасці», на Міжнародным кніжным кірмашы. 

Мы спыталіся ў яго, што ён, як старшыня рады, думае пра паказ фільма «Дзяўчына з Даніі» і канцэрт гурту «Леніград» у Беларусі. 

Мікалай Чаргінец адказаў, што Рада маральнасці спыніла сваю работу, «бо замест мітрапаліта Філарэта прыехаў Павел».

Маўляў, пасля таго, як у Беларусь прызначылі Паўла, Рада маральнасці даслала яму «ўсе матэрыялы» і прапанову далучыцца, але адказу вось ужо амаль год як няма. 

«А што да фільма «Дзяўчына з Даніі», дзе мужык з мужыком цалуецца, то я так думаю — лепш з каровай цалавацца», — адзначыў Чаргінец і дадаў, што, выглядае, кантролю за зместам фільмаў у Мінкульце няма. 

Дзяўчына з Даніі — фільм пра мужчыну, якога жонка просіць пазаваць для карцін у жаночай вопратцы, пасля чаго той зразумеў сваю інакшую натуру і змяніў пол. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?