Сёньня ўначы ў Дэнвэры прайшоў трэці матч сэрыі першага раўнду паміж «Каларада Эвэланш» і «Мінэсотай Уайлд».

Нягледзячы на тое, што «лавіны» першымі адкрылі лік, утрымаць перамогу не змаглі: 2:3 перамога ў овэртайме «Мінэсоты». Лік у сэрыі стаў 1:2.

Наступны матч сэрыі пройдзе сёньня ўначы, ён пачнецца калі ў Менску будзе пятая раніцы. Калі «Каларада» прайграе, то шанцы трапіць у наступны раўнд будуць зьведзены да мінімуму.

Сёньня ўначы ў Бостане пройдзе трэці матч паміж «Бруінз» і «Манрэаль Канадыенс». Пакуль у сэрыі зь лікам 2:1 вядзе квэбэкскі клюб.

***

Другія матчы ночы: «Атава Сэнатарз» прайграла на сваёй пляцоўцы «Пітсбургу» 4:1, і лік у сэрыі стаў 3:0 на карысьць «пінгвінаў».

«Нэшвіл» перайграў «Дэтройт» 5:3, і скараціў лік у сэрыі да 1:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?