У перадапошнім матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла маскоўскаму «Спартаку» з лікам 2:5.

Матч прайшоў на «Мінск-Арэне» 16 лютага.

Пасля 59 гульняў «Дынама» з 81 баламі займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Клуб згубіў шанцы прабіцца ў плэй-оф. Адставанне ад «Слована», які ідзе 8-м, складае восем балаў.

Свой апошні матч «Дынама» правядзе ў чацвер супраць «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0