Міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова турбуе якасць адукацыі ў некаторых гімназіях. Пра гэта міністр заявіў сёння на пасяджэнні выніковай калегіі Мінадукацыі.

«Нас турбуе якасць адукацыі ў гімназіях. Аналіз уступнай кампаніі ў пятыя класы гімназій у 2015 годзе паказаў, што ў некаторых гімназіях не былі выкананы кантрольныя лічбы прыёму, у некаторых конкурс быў малы ці адсутнічаў, — сказаў міністр. — Трэба сумесна з прадстаўнікамі абласцей комплексна прааналізаваць якасць гімназічнай адукацыі і прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці працы асобных гімназій. Пры неабходнасці — выпрацаваць прапановы аб удасканаленні конкурснага прыёму ў гімназіі».

Пры гэтым Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што вынікі Цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) за апошнія тры гады паказваюць, што сярэдні бал у выпускнікоў гімназій і ліцэяў значна вышэйшы, чым сярэдні бал у выпускнікоў сярэдніх школ, дзе ўсе навучальныя прадметы вывучаліся на базавым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?