Суд Маскоўскага раёна Мінска 17 лютага аштрафаваў старшыню Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзьку і актывістку прадпрымальніцкага руху з Віцебска Ірыну Яскевіч на 50 і 25 базавых велічынь адпаведна (10,5 і 5,25 млн. рублёў).

Лябедзьку і Яскевіч судзілі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КоАП). Гаворка ідзе пра акцыю ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла на плошчы Незалежнасці ў Мінску 18 студзеня.

Акрамя таго, як паведаміў Лябедзька, сёння пры адсутнасці абвінавачваных рашэнні аб накладанні штрафаў былі вынесеныя ў дачыненні да грамадскай актывісткі, 67-гадовай пенсіянеркі з Мінска Ніны Багінскай (30 базавых велічынь) і актывіста Артура Адамяна (25 б.в.).

Па выніках акцыі ў падтрымку ІП ва ўрад былі перададзены два звароты з прапановамі па вырашэнні праблем малога бізнесу. Адна з прапаноў прадугледжвала адмену ўказа прэзідэнта № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі», з-за складанасцяў з выкананнем нормаў якога многія ІП прыпынілі працу з 1 студзеня.

Гэта ўжо другі за апошнія два дні суд над Лябедзькам. 16 студзеня суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў палітыка на 50 базавых велічынь за пікет супраць міліцэйскага самавольства, які прайшоў 30 студзеня каля будынка Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?