«За значны асабісты ўклад у папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай» Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыні галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага і сакратара галоўнага праўлення БГКТ Валянціну Ласкевіч.
Акрамя таго, медалём Францыска Скарыны адзначаны мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні «Прымакі» Юрый Астапчук, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
0
0
0
0
0
0