Амерыканскі акцёр Джордж Гейнс, шмат у чым вядомы дзякуючы ролі каменданта Эрыка Ласарда ў серыяле «Паліцэйская акадэмія» і Джона Вэн Хорна ў карціне «Тутсі», памёр ва ўзросце 98 гадоў.
tvline.com
Гейнс памёр у панядзелак 15 лютага, але факт смерці яго дачка пацвердзіла толькі ў сераду.
Гейнс (яго сапраўднае прозвішча —Ёнгеянс) нарадзіўся ў 1917 годзе ў Гельсінгфорсе (цяпер Хельсінкі, тады гэта была сталіца Вялікага княства Фінляндскага, якое ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі).
Гейнс атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы выступам у брадвейскіх музычных камедыях.
У кінематографе дэбютаваў у сярэдзіне 1950-х гадоў, але ў асноўным яму даставаліся эпізадычныя ролі ў тэлесерыялах і фільмах.
У 1982 годзе ён зняўся ў камедыі «Тутсі» з Дастынам Хофманам у галоўнай ролі.
Гейнс таксама сыграў ва ўсіх сямі частках культавага серыяла «Паліцэйская акадэмія», які выходзіў з 1984 па 1994 год.