Дачнікі не змаглі ў мінулую суботу ўціснуцца ў прыгарадны цягнік Берасьце—Ўладава на станцыі Берасьце‑Паўднёвае.
Абураныя тым, што ім не хапіла месца ў перапоўненых вагонах, яны жывой сьцяной сталі на рэйкі й перакрылі саставу дарогу.
Кіраўніцтва чыгункі было вымушана празь колькі гадзін падаць сюды іншы састаў з дадатковымі трыма вагонамі. У яго пераселі пасажыры затрыманага цягніка й тыя, каму не знайшлося ў ім месца.
Дачнікі, хоць і са спазьненьнем, але дабраліся да сваіх зямельных участкаў.
Фота photo.bymedia.net