Больш за палову ахвотных атрымаць зямельны ўчастак стаяць у чарзе ў Мінскім раёне. Такія дадзеныя паведаміў 18 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў.

Паводле яго інфармацыі, чарга ахвотных атрымаць зямельны ўчастак у Беларусі складае больш за 60 тысяч чалавек. З іх больш за 30 тысчя чакаюць атрымання зямлі ў Мінскім раёне. «Людзі ўпарта, мэтанакіравана стаяць у чарзе, каб атрымаць участак у Мінскім раёне, хоць крыху далей свабодных — шмат», — адзначыў Гаеў.

«Там, дзе пражывае невялікая колькасць насельніцтва, дзе шмат пустых участкаў, не выпадае гаварыць аб эфектыўнасці выстаўлення зямельных участкаў на аўкцыёны, можна меркаваць пра іх вынік. Але там ёсць магчымасць не аплачваць атрыманне ўчастка ў пажыццёвае валоданне», — сказаў кіраўнік камітэта. На яго думку, у мясцовасцях з павышаным попытам аўкцыён забяспечвае «празрыстасць працэсаў».

У цэлым, як лічыць Гаеў, у зямельных адносінах усе базавыя пытанні ўжо вырашаны. «Але гэта не азначае, што ўсё застыла і будзе стаяць на месцы», — адзначыў ён і ўдакладніў, што Дзяржкаммаёмасці працуе цяпер над унясеннем змяненняў у базавы ўказ прэзідэнта № 667, які рэгулюе пытанні канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў. «Гэта трэба для таго, каб з улікам практыкі спрасціць пэўныя моманты ў плане праходжання дакументацыі і іншых працэдур. Каб па гадзінах, па сутках распісаць працэс выдзялення і канфіскацыі зямельных участкаў. Перанесці нормы, якія маюць стабільны характар, у Кодэкс аб зямлі, а ва ўказе кіраўніка дзяржавы рэгуляваць сам працэс канфіскацыі і выдзялення зямельных участкаў», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0