Прэзентацыя першага дзіцячага часопіса ЛНР «Ветлівыя чалавечкі» адбылася 17 лютага ў Луганску, паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр.

Тут і ніжэй фота: lug-info.com

Тут і ніжэй фота: lug-info.com

Як адзначыў галоўны рэдактар выдання Сяргей Калеснікаў, асноўнай мэтай часопіса з'яўляецца «духоўна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення».

«Мы хочам, каб нашы дзеці выраслі такімі вось «мальчышамі-кібальчышамі», людзьмі без страху, без папроку, ветлівымі, адкрытымі, абаронцамі сваёй зямлі, сваіх блізкіх, сумленнымі і высакароднымі, каб у нашых дзяцей быў нейкі ідэал, і яны да яго імкнуліся», — растлумачыў Калеснікаў.

Паводле яго слоў, у якасці ўзору для першага ў ЛНР дзіцячага часопіса яго стваральнікі ўзялі савецкі часопіс «Вясёлыя карцінкі». Галоўрэд адзначыў, што акрамя казак, загадак і рэбусаў, часопіс знаёміць дзяцей з героямі і вядомымі людзьмі Луганшчыны.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што, у адрозненне ад Украіны, «часопіс не нясе нянавісці да іншых нацыянальнасцяў і культур, а накіраваны выключна на выхаванне патрыятызму і любові да Радзімы».

Ці так гэта, судзіце самі.

Плануецца, што дзіцячы выхаваўча-забаўляльны часопіс будзе выходзіць раз на месяц, пачатковы наклад складзе 1000 асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0