Фракцыя «Самапомач» выходзіць з парламенцкай большасці, што сведчыць, што кааліцыя перастала існаваць.

Пра гэта ў чацвер у Кіеве заявіў лідар фракцыі «Самапомач» Алег Беразюк разам з дэпутатамі фракцыі.

Паводле яго слоў, усе члены фракцыі падпісалі зварот да старшыні Вярхоўнай Рады Уладзіміра Гройсмана аб спыненні ўдзелу ў кааліцыі.

«Стаў відавочны ўладны саюз, у які ўвайшлі частка фракцыі БПП, «Народны фронт» і абломкі «Партыі рэгіёнаў». Такія дзеянні, якія легітымізавалі ўрад Украіны, з'яўляюцца замахам на дзяржаўны лад краіны і канчаткова развалілі парламенцкую кааліцыю «Еўрапейская Украіна»», — адзначыў Беразюк.

«Улічваючы гэта, кіраўніцтва партыі пастанавіла: прызнаць немагчымым далейшае знаходжанне фракцыі «Аб'яднанне Самапомач» у саюзе з палітычнымі сіламі, якія сталі ўдзельнікамі алігархічнага перавароту ў парламенце, і спыніць удзел у парламенцкай кааліцыі», — падкрэсліў ён.

Па словах лідара фракцыі «Самапомач», яны гатовыя адмовіцца ад усіх парламенцкіх пасад.

«Самапомач», якая ў Радзе прадстаўлена 33 дэпутатамі, стала трэцяй партыяй, якая пакінула кааліцыю ўслед за Радыкальнай партыяй Алега Ляшко і «Бацькаўшчынай» Юліі Цімашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?