Авіябомбу знайшлі пад мостам у цэнтры Магілёва, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі 17 лютага каля 10.00 пры рэканструкцыі моста праз Днепр па праспекце Пушкінскай. Авіяцыйная бомба (ФАБ-50) была знойдзена работнікамі мостабудаўнічага ўпраўлення № 1 філіяла ААТ «Мостабуд» пры правядзенні земляных работ каля апоры № 8.

Аператыўна прыбыла група размініравання і канфіскавала боепрыпас для абясшкоджвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?