Дзяржава ўкладвае ў спорт шмат сродкаў, але належнай аддачы ад гэтага пакуль няма. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту «Уручча» і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новы Палац спорту «Уручча» шматпрофільны, але ўсё ж асноўная ўвага тут будзе ўдзелена гандболу і яго папулярызацыі. «Але хопіць гаварыць аб папулярызацыі. Трэба выйграваць, — запатрабаваў ён. — Мы шмат укладваем у спорт, але аддачы належнай пакуль не атрымалі».

Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава гатова падтрымліваць спартсменаў, у тым ліку гандбалістаў, але яна падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. Спартсмены ж павінны радаваць вынікамі.

«Нам патрэбны вынік. І трэба даваць вынікі ў спорце вышэйшых дасягненняў», — падкрэсліў ён. На яго думку, для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?