Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у сувязі з тым, што з 27 сакавіка па 29 кастрычніка бягучага года краіны Еўропы пераходзяць на летні час, скарэктаваў графік міжнародных маршрутаў. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

У гэты перыяд «Мінсктранс» будзе выконваць рэйсы па маршрутах:

Мінск-Беласток адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 23.30 па пятніцах;
  • з Беластока ў 16.00 (замест 15.00) па суботах;

Мінск-Варшава (працягласцю 590 км) адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 18.30 (замест 19.30) штодня, у 06.10 па чацвяргах, пятніцах і суботах;
  • з Варшавы ў 16.30 штодня і ў 12.00 па пятніцах, суботах і нядзелях;

Мінск-Вільнюс праз Ашмяны адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 08.20 (замест 09.20) і ў 11.00 (замест 12.00) штодня, у 01.35 па нядзелях і панядзелках;
  • з Вільнюса адпаведна ў 14.00 і 16.00 штодня, у 17.00 па нядзелях, у 07.20 па панядзелках;

Мінск-Рыга праз Вільнюс адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» у 22.00 штодня;
  • з Рыгі ў 22.00 штодня;

Мінск-Каўнас адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 07.20 (замест 08.20) штодня;
  • з Каўнаса ў 16.00 штодня;

Мінск-Калінінград адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 06.00 (замест 07.00) штодня;
  • з Калінінграда ў 10.15 (замест 11.15) штодня;

Мінск-Кіеў адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 22.20 (замест 23.20), ад АВ «Усходні» ў 22.45 (замест 23.45) па пятніцах;
  • з Кіева ў 21.30 па суботах;

Мінск-Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем:

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 17.40 (замест 18.40), ад АВ «Усходні» ў 18.00 (замест 19.00) штодня;
  • з Кіева ў 19.30 штодня.

Мінск-Рыга адпраўленнем

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» у 09.50 штодня, акрамя аўторка, з Рыгі ў 08.00 (замест 07.55) штодня, акрамя серады;
  • з Мінска ад АВ «Усходні» ў 21.30 (замест 22.30), ад АВ «Цэнтральны» ў 21.50 (замест 22.50) па серадах і пятніцах, з Рыгі ў 21.20 па чацвяргах і суботах;

Мінск-Мюнхен

  • з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 12.00 (замест 13.00) па серадах, пятніцах;
  • з Мюнхена ў 13.00 па пятніцах, нядзелях.

Для рэйса Мюнхен-Мінск прызначаецца час:

— адпраўленне аўтобусаў прадпрыемства «Мінсктранс» ад АПП «Брэст» у 11.30 (замест 12.30);

— прыбыццё на АВ горада Брэст у 11.50 (замест 12.50) і адпраўленне ў 12.00 (замест 13.00);

— прыбыццё ў Мінск на АВ «Цэнтральны» ў 17.00 (замест 18.00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?