У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла па булітах у «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) з лікам 3:2.

Гульня прайшла на «Мінск-Арэне» 18 лютага.

Нагадаем, што «Дынама» не змагло прабіцца ў плэй-оф, заняўшы 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі з 14 камандаў.

…8. Слован — 89. 9. Дынама Мінск — 83. 10. Медвешчак — 78. 11. Спартак — 77…

У 60 гульнях у «зуброў» 20 перамогаў у асноўны час, 2 у авертайме, 5 па булітах, 4 паразы па булітах, 5 у авертайме, 24 — у асноўны час. Розніца шайбаў 146—168.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0