Аўстралійская спявачка Кайлі Міноўг, як мяркуецца, заручана з маладым брытанскім акцёрам Джошуа Сасам, паведамляе The Telegraph.

Пара пазнаёмілася ў верасні 2015 года на здымках камедыйнага серыяла «Галавант». Сасс грае ў тэлешоу галоўную ролю, а Міноўг стала зорнай госцяй другога сезона. У лістападзе поп-выканаўца пацвердзіла, што сапраўды сустракаецца з артыстам. Сас маладзейшы за Міноўг на 19 гадоў.

Першыя чуткі аб заручынах з'явіліся ў студзені 2016 года, калі на руцэ Міноўг быў заўважаны пярсцёнак з дыяментам. З гэтым жа пярсцёнкам спявачка з'явілася на цырымоніі ўручэння прэміі NME Awards ў сераду, 17 лютага.

Па чутках, на аўтапаці ў Лондане Сас пацвердзіў заручыны з Міноўг. Сцвярджаецца, што акцёр з гонарам казаў пра сваю нявесту і жартаваў, што цяпер у яго не будзе ніякіх праблем з трапляннем на вечарынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?