Галоўны трэнер гандбольнага клуба СКА Спартак Мірановіч стаў аб’ектам крытыкі Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік палічыў, што на нядаўнім матчы супраць швейцарскага «Вінтэртура» мінская каманда магла выйграць з буйнейшым лікам. Такую заяву Лукашэнка зрабіў 18 лютага падчас адкрыцця спарткомплексу «СКА-Уручча».

Кіраўнік краіны мяркуе, што лік 31:27 на карысць мінчан быў недастаткова добрым. «7 маглі выйграць, 6. Я глядзеў гульню. Потым праваліліся, потым гераічна пераадольвалі ўсё гэта», — сказаў Лукашэнка.

«Ты не ўяўляеш, як мы збіралі грошы апошні год-два на тое, каб дабудаваць палац. Я асабіста сашкрабаў грошы, ад лекаў забіраў. Калі будзеце гуляць, як гуляюць хакеісты, мы вас проста з краіны выжывем. Гульцы павінны чуць. Вы не ўяўляеце, якой працы гэта каштавала», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?