Амерыканская пісьменніца Харпер Лі, якая праславілася дзякуючы раману «Забіць перасмешніка», памерла на 90-м годзе жыцця.

veteranscribe.com

veteranscribe.com

Паведамленні пра смерць пісьменніцы пацвердзіла мэрыя яе роднага горада Манравіль, дзе яна жыла апошнія некалькі гадоў. Прычына смерці пісьменніцы не ўдакладняецца.

Харпер Лі нарадзілася ў 1926 годзе. У 1950-х гадах яна вырашыла стаць пісьменніцай і напісала некалькі апавяданняў, а ў 1959 году скончыла свой раман «Забіць перасмешніка», які прынёс ёй сусветную славу.

Апублікаваны ў 1960-м годзе раман стаў бэстсэлерам і застаецца ім да гэтага часу. Ён перакладзены на некалькі моў, а экранізацыя твора, знятая Хортанам Футам, атрымала прэмію «Оскар».

Нягледзячы на гучны поспех рамана, Лі больш так і не напісала ніводнага закончанага твора і стала пазбягаць публічных выступаў.

Тым не менш, у 2015 годзе яна пагадзілася дапрацаваць і выдаць раман «Ідзі пастаў вартаўніка», які яна пісала яшчэ да «Забіць перасмешніка», але які так і не выйшаў у тыя часы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?