19 лютага суд Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) разгледзеў скаргу футбольнага заўзятара Сержука Бахуна на дзеянні супрацоўніка міліцыі.
26 жніўня 2014 года падчас матча БАТЭ — «Слован» у Барысаве міліцыянеры вывелі Бахуна з трыбуны і пратрымалі ў апорным пункце да канца гульні. Прычынай стаў бела-чырвоны шалік з «Пагоняй».
Глядач звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дзеянні супрацоўніка міліцыі незаконнымі. Суддзя Аляксандр Шутко пакінуў скаргу Бахуна без задавальнення, патлумачыўшы, што з ім міліцыянеры праводзілі прафілактычную гутарку.