Паўднёвая частка лагера павінна быць вызвалена да вечара 23 лютага, вырашылі ў прэфектуры дэпартамента Па-дэ-Кале.

Усе ўцекачы, якія застануцца ў лагеры пасля гэтага тэрміну, будуць выселеныя, паведамілі ўлады. Затым паўднёвую частку, якая складае каля паловы ўсяго намётавага лагера, знясуць.

Паводле ацэнак уладаў, прадпісанне вымусіць змяніць месца жыхарства 800-1000 чалавек. Ім прапануюць перасяліцца ў спецыяльна абсталяваныя жылыя модулі. На іх аснашчэнне ўлады выдаткавалі каля 25 млн еўра.

Жылыя модулі, фота AFP

Жылыя модулі, фота AFP

Колькасць мігрантаў у лагеры ў Кале, вядомым як «джунглі», за апошнія два гады вырасла ў некалькі разоў. Лагер ператварыўся ў міні-горад. Тут ёсць крамы, рэстаран, рэлігійныя ўстановы і нават тэатр.

У студзені паведамлялася, што ўлады знеслі мячэць і школу для мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?