Сябры Рады Бяспекі ААН не дасягнулі пагаднення па праекце расійскай рэзалюцыі, дзе ўтрымліваецца патрабаванне спыніць дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт Сірыі, паведаміў старшыня Рады бяспекі Рафаэль Рамірэс.

У ходзе пасяджэння 19 лютага праект рэзалюцыі адхілілі шэсць краін, сярод якіх ЗША, Францыя і Вялікабрытанія.

Па словах Рамірэса, у Рады бяспекі ёсць час да панядзелка, каб пачуць водгукі краін на рэзалюцыю.

Перад пачаткам пасяджэння пастаянны прадстаўнік Францыі ў ААН Франсуа Делатр раскрытыкаваў расійскі праект. Французскі дыпламат заявіў, што лічыць тупіком палітыку Расіі, якая «безумоўна» падтрымлівае прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што ў расійскага праекта няма будучыні.

Расія ўнесла на разгляд ААН праект рэзалюцыі па Сірыі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на турэцка-сірыйскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?