У пятніцу ў Мінску у прасторы «Мёд» прайшло адно з двух мерапрыемстваў, якія ладзіць «Арт-сядзіба» да Дня беларускай мовы.

Я пагаварыў з Андрэем і Наташай — маладой сямейнай парай, што ўпершыню наведала такое мерапрыемства.

«Нас найбольш уразілі «Ляйбонікі». «Барада» — сапраўдны хіт. «Купала», «Жачкі», «Зялёная вішня» — усё вельмі дасціпна і энергічна, — расказала свае ўражанні Наташа, а Андрэй дадаў. — Спеўны сход пад кіраваннем Сяргей Доўгушава захапляльны! Ні з чым не параўнаеш уражанне, калі ты спяваеш родныя песні разам з дзясяткамі людзей!»

Дарэчы, спявалі як эратычныя народныя прыпеўкі, так і з «Народнага альбома», і «Пагоню» на верш Максіма Багдановіча.

Разынкай паэтычных чытанняў быў хуліганскі Віктар Жыбуль.

Але публіцы былі цікавыя і беларускамоўная гішпанка Анхела Эспіноса Руіс, і беларускі Вольга Чайкоўская і Кацярына Масэ.

На мерапрыемстве былі прадстаўленыя новыя настольныя гульні, такія як «Казачнік», «Мова».

21 лютага адбудзецца паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Па словах арганізатараў, вольных месцаў на нядзельнае мерапрыемства ўжо не засталося.

P.S. Наш запіс «Ляйбонікаў» не самы ўдалы, бо святло і гук не спрыялі. Але вось некалькі відэа іх выступу ў іншай аўдыторыі, каб вы ацанілі.

«Ляйбонікі» спяваюць з гумарам. Эфект стварае кантраст хрыплаватага Сяргея Башлыкевіча і ягонай звонкай каляжанкі.

«Ляйбонікі» спяваюць з гумарам. Эфект стварае кантраст хрыплаватага Сяргея Башлыкевіча і ягонай звонкай каляжанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?