Кіраўнік акупацыйнай улады Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, што ў Крыму не будуць падманваць «нашага расійскага турыста».

Пра гэта Аксёнаў сказаў на сустрэчы з кіраўніком РФ.

Reuters

Reuters

«Галоўная задача да курортнага сезону — не расчараваць нашага расійскага турыста: павінна быць прадстаўлена дакладная інфармацыя, у тым ліку і па рэжымах працы курортных устаноў — з улікам дэфіцыту электраэнергіі. Такі графік ужо сфармаваны, усе санаторыі і дамы адпачынку будуць атрымліваць электраэнергію на пастаяннай аснове, без адключэнняў. Таму на курортны сезон гэта ніяк не паўплывае. Дзякуючы таму, што вы каманду Міністэрству энергетыкі своечасова далі, яны паскорылі ў дадзеным выпадку працэс выканання работ, з электраэнергіяй не будзе лішку, тым не менш зможам прайсці сезон без страт», — сказаў Аксёнаў.

Таксама ён «пахваліўся» прэзідэнту РФ, што адключэнне ад электрычнасці жыхароў паўвострава складае не больш за 8 гадзін у суткі.

«З 22 лістапада ў Крыме дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, звязаны з правядзеннем тэрарыстычнага акту на тэрыторыі сумежнай дзяржавы. Тым не менш, нягледзячы на тое, што Крым быў абясточаны, планы тэрарыстаў і кіраўніцтва Украіны праваліліся. На тры тыдні раней быў уведзены энергамост Тамань — Кубань. На сённяшні дзень удалося сфармаваць графікі. Рэжым адключэння жылога сектара складае не больш за 8 гадзіне на тэрыторыі Рэспублікі Крым. Пры гэтым усе прамысловыя прадпрыемствы працуюць, планы работ узгоднены з рэгіянальнымі штабамі», — заявіў Аксёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?